МІНСК, 29 сак - Sputnik. Узмацненне ветру і паніжэнне тэмпературы паветра абяцаюць сіноптыкі ў пачатку тыдня, паведамілі ў нядзелю ў Гідрамеце.
У апошнія дні сакавіка сярэднясутачная тэмпература паветра знаходзіцца ў сярэднім на 1-4°С ніжэйшай за кліматычную норму, але па паўночным усходзе рэспублікі - на 1-2°С вышэй за яе.
"Парывісты вецер і да плюс 6 градусаў чакаецца ў Беларусі 30 сакавіка", - паведамілі Sputnik сіноптыкі.
Па іх словах, у панядзелак у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, а на большай частцы краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
Акрамя таго, на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер паўночны парывісты, месцамі моцны парывісты да 15-18 м/с.
Заўтра тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 градусаў марозу па паўночным захадзе да 2 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны, сказалі сіноптыкі.