МІНСК, 30 сак - Sputnik. Колькасць заражаных каронавірусам COVID-19 у Беларусі склала 152 чалавекі, вынікае з дадзеных, агучаных у панядзелак Міністэрствам аховы здароўя рэспублікі.
Як распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя, на сёння ў краіне праведзена больш за 30 тысяч тэстаў на каронавірусную інфекцыю. Праводзяцца таксама мерапрыемствы па кантролі за сітуацыяй, у выпадку неабходнасці людзей шпіталізуюць для назірання і абследавання.
"Так, за мінулыя суткі шпіталізавана 110 чалавек, выпісана 144 чалавекі, у тым ліку тыя, якія мелі кантакты з носьбітамі інфекцыі", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Агульную колькасць тых, хто захварэў, Міністэрства аховы здароўя называе абцякальна.
"На цяперашні момант выпісаныя альбо чакаюць выпіскі ў бліжэйшы час 47 чалавек, у якіх тэст на COVID-19 раней быў станоўчым. Працягваецца медыцынскае назіранне і лячэнне 105 чалавек", - паведамілі ў ведамстве.
Такім чынам, сумарная колькасць інфіцыраваных узрасла да 152 чалавек. Яшчэ ў пятніцу лік заражаных складала 94, то бок, за выхадныя іх колькасць павялічылася на 58 чалавек.
У цэлым у рэспубліцы пакуль захворванне складае 16 чалавек на мільён насельніцтва - вышэй, чым у Расіі і Украіне, але прыкметна менш, чым у Польшчы, Літве і Латвіі.
Сумарна ў свеце ўжо налічваецца больш 735 тысяч інфіцыраваных, звыш за 156 тысяч паправіліся, амаль 35 тысяч чалавек памерла.