МІНСК, 1 кра - Sputnik. Беларусь з 1 красавіка павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.
Раней стала вядома, што здзелка АПЕК+, якая падтрымлівала сусветныя каціроўкі на нафту, развалілася. У выніку кошты на стратэгічную сыравіну ўпалі практычна на 60%.
Цяпер стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе 78,5 долара за 1 тону (раней - 66,9 долара). Пошліна на прамагонны бензін падвышаная з 36,7 долара да 43,1 долара за 1 тону.
На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з 20 долараў да 23,5 долара за 1 тону. Такія ж значэння будуць дзейнічаць у дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых масел.
У папярэдні раз стаўкі вывазных пошлін на нафту і нафтапрадукты мяняліся месяц таму ў бок паніжэння.