МІНСК, 2 кра - Sputnik. Колькасць заражаных каронавірусам новага тыпу ў бліжэйшы час перавысіць мільён чалавек, паведаміў напярэдадні генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданом Гебрэісус.
"Колькасць смерцяў павялічылася больш чым удвая за апошні тыдзень. У бліжэйшыя некалькі дзён мы дасягнем лічбы ў мільён пацверджаных выпадкаў COVID-19", - заявіў ён у Жэневе на прэс-канферэнцыі.
Ён таксама адзначыў, што ў хуткім часе колькасць ахвяр новага каронавіруса можа наблізіцца да лічбы ў 50 тысяч.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апошнія два дні не называе дакладную колькасць інфіцыраваных каронавірусом ў рэспубліцы. Апошнія такія дадзеныя былі за панядзелак - 152, у наступных рэлізах Міністэрства аховы здароўя паведамляе не ўсю інфармацыю. У сераду 1 красавіка стала вядома, што ў краіне COVID-19 быў выяўлены ў апошняй "чыстай" вобласці - Брэсцкай.