Віцебскі тэатр, дзе памёр акцёр, сыходзіць у адпачынак

Цяпер на бальнічным знаходзяцца восем супрацоўнікаў, у большасці - ВРЗ і ВРВІ.
Sputnik

МІНСК, 2 кра - Sputnik. Трупу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з 7 красавіка адпраўляюць у працоўны водпуск. Пра гэта паведамляе анлайн-выданне "Віцьбічы" са спасылкай на дырэктара тэатра Аляксандра Старых.

У панядзелак, 30 сакавіка, стала вядома, што памёр адзін з акцёраў гэтага тэатра Віктар Дашкевіч, у якога раней была пацверджана каронавірусная інфекцыя. Да гэтага моманту з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў горадзе тэатр ужо прыпыніў спектаклі, аднак трупа працягвала рэпетыцыі. Ва ўстанове культуры прымалі ўсе неабходныя меры, закупілі антысептыкі і спецсродкі для дэзінфекцыі.

Цяпер на бальнічным знаходзяцца восем супрацоўнікаў, у большасці - ВРЗ і ВРВІ.

Мяркуецца, што калектыў будзе ў адпачынку да 26 красавіка, працаваць будуць толькі адміністрацыя ўстановы.