СААЗ перадала Беларусі шэсць тысяч тэстаў на каронавірус

Перададзеныя наборы тэстаў - нямецкай вытворчасці, яны ўжо дастаўлены ў лабараторыю РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
Sputnik

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) перадала Беларусі наборы для правядзення шасці тысяч тэстаў на каронавірус, паведамілі ў прадстаўніцтве ААН у рэспубліцы.

Наборы тэстаў для вызначэння наяўнасці COVID-19 выраблены ў Германіі. "Усе тэсты ўжо знаходзяцца ў лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі", - паведамілі ў ААН.

У арганізацыі нагадалі, што пакуль вакцына ад каронавіруса не знойдзена, найважнейшай мерай барацьбы з ім, разам з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі, застаецца тэсціраванне. Гендырэктар СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэісус ужо не раз заклікаў улады ўсіх краін свету надаваць больш увагі тэсціраванню людзей. На дадзены момант СААЗ ужо накіравала больш за паўтара мільёнаў набораў для тэстаў у 120 дзяржаў.