МІНСК, 6 кра - Sputnik. "Транснафта" пачала пастаўкі нафты на беларускія НПЗ, паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік кампаніі Ігар Дзёмін.
Раней прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас заявіў, што нафта будзе пастаўляцца на нафтаперапрацоўчыя заводы без выплаты прэміі расійскім пастаўшчыкам.
Пры гэтым кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што ў красавіку нафта будзе пастаўляцца па кошце каля 4 долараў за барэль. Усяго Беларусь разлічвае атрымаць 2 мільёны тон чорнага золата ў бягучым месяцы.
"Пастаўкі на НПЗ Беларусі ідуць у адпаведнасці з аформленымі маршрутнымі даручэннямі", - распавёў дарадца прэзідэнта "Транснафты" Ігар Дзёмін.
У прэс-службе канцэрна "Белнафтахім" пацвердзілі, што расійская кампанія аператар трубаправода "Дружба" пачала пастаўкі нафты на айчынныя НПЗ.
Згодна з падпісаным у мінулым годзе пагадненнем аб балансе попыту і прапановы на энергетычным рынку, Беларусь павінна атрымаць 24 мільёны тон нафты.
У першым квартале 2020 года НПЗ у Наваполацку і Мазыры працавалі на 50% ад уласнай магутнасці з-за адсутнасці кантракту на пастаўкі расійскай нафты.
Дамовіцца аб аднаўленні перапрацоўкі расійскай нафты атрымалася ў канцы сакавіка. Пасля чаго беларускі і расійскі бок узгаднілі дэталі паставак сыравіны.