Фота

Вербніца на Святой гары ў Ашмянах: з-за COVID-19 крыж застаўся ў храме

Sputnik

Ва ўмовах пандэміі COVID-19 ў шмат якіх беларускіх прыходах рэлігійныя службы ў Вербную нядзелю прайшлі на адкрытым паветры. А ў Ашмянах, дзе ўжо каля 25 гадоў вернікі сустракаюць святочны тыдзень хросным ходам праз увесь горад, адмовіліся ад традыцыйнага шэсця. Крыж, выраблены для свята, застаўся ў храме.

Яркае вясновае сонца, ясны сіні колер нябёсаў, каляровыя вярбы ў руках людзей, на тварах у якіх ахоўныя маскі. Так выглядала святочная імша ў гэтым годзе.

Звычайна працэсія ідзе ад касцёла святога Міхаіла Архангела да Святой гары, адной з самых высокіх кропак Беларусі. Крыж нясуць на плячах мужчыны-вернікі, паўтараюць пакуты і шлях Хрыста на Галгофу.

1 / 12
Служба ў Вербную нядзелю ў касцёле святога Міхаіла Архангела ў Ашмянах сабрала шмат людзей.
2 / 12
Аднак у гэтым годзе традыцыя ставіць крыж у Вербную нядзелю на Святой гары была парушаная каронавірусам.
3 / 12
Крыж робяць напярэдадні, яго даўжыня складае каля чатырох метраў, вага - каля 400 кілаграмаў.
4 / 12
Вербная нядзеля - гэта пачатак Страснога тыдня, калі Касцёл уступае ў святкаванне Уваскрэсення Хрыста. Для хрысціян гэта самыя важныя дні года.
5 / 12
Чвэрць стагоддзя існуе ў беларускіх Ашмянах традыцыя ставіць крыж у Вербную нядзелю на Святой гары.
6 / 12
Звычайна працэсія ідзе ад касцёла святога Міхаіла Архангела па вуліцы Францысканскай да Святой гары, адной з самых высокіх кропак Беларусі. Але ў гэты раз прыхаджане пакінулі крыж у храме.
7 / 12
Нягледзячы на пандэмію, вернікі прыйшлі на свята, хоць у гэтым годзе іх было значна менш.
8 / 12
Яркае вясновае сонца, ясны сіні колер нябёсаў, каляровыя вярбы ў руках людзей, на тварах у якіх ахоўныя маскі. Так выглядала святочная імша ў гэтым годзе.
9 / 12
Крыжы на Святой гары ў Ашмянах сталі ставіць пасля вяртання касцёла вернікам.
10 / 12
Ва ўмовах пандэміі COVID-19 у шмат якіх беларускіх прыходах рэлігійныя службы ў Вербную нядзелю прайшлі на адкрытым паветры.
11 / 12
У Рымска-каталіцкай царкве Беларусі адзначаюць, што ў гэтым годзе значна менш прыхаджан вызнаюцца перад Вялікаднем, баючыся віруса.
12 / 12
Святая гара ў Ашмянах з крыжамі, усталяванымі за многія гады, нагадвае караблі.