Відэа

Выратавацца ад каронавіруса: Мінздароўя паказала, як апрацаваць смартфон

Устаноўлена, што COVID-19 некалькі дзён можа заставацца на пластыку. Глядзіце на відэа, як правільна апрацаваць смартфон, які мы бяром у рукі дзясяткі разоў на дзень.
Sputnik

Сучасныя мабільнікі ў большасці сваёй маюць пластыкавы корпус, а спецыялісты, якія даследавалі каронавірус, адзначаюць, што ён можа "жыць" на такой паверхні на працягу некалькіх дзён.

Улічваючы тое, што смартфон даволі часта бывае ў руках карыстальнікаў, яго таксама неабходна апрацоўваць, каб абараніць сябе ад заражэння. Міністэрства аховы здароўя Беларусі раіць не выкарыстоўваць для гэтага бытавую хімію і антысептыкі - гэта можа пашкодзіць смартфон.

Для апрацоўкі смартфона, як адзначае ведамства, трэба працерці корпус і шкло невялікай колькасцю вадкага мыла, нанесенага на сурвэтку з мікрафібры. Тэлефон пры гэтым не павінен знаходзіцца на зарадцы. Міністэрства аховы здароўя раіць апрацаваць і ахоўны чахол сваёй прылады.

Апрацоўваць смартфон трэба ў канцы працоўнага дня і пасля наведвання грамадскіх месцаў.