МІНСК, 7 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў аб апошніх дадзеных па колькасці заражаных каронавірусам у краіне, паводле яго слоў, на лячэнні знаходзяцца 794 чалавекі.
Кіраўнік дзяржавы правёў сёння нараду па тэме распаўсюджвання каронавіруса. Падчас сустрэчы са спецыялістамі ён агучыў новыя лічбы захворвання на COVID-19.
"У нас сёння 794 чалавекі шпіталізаваны, 31 на ШВЛ. Катастрофы абсалютна няма", - заявіў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў: прырост колькасці інфіцыраваных назіраецца.
"Дзякуй богу, што не лавінападобны. І гэта трэба ўтрымаць", - дадаў Лукашэнка, яго словы прывяла БелТА.
Кіраўнік дзяржавы не патлумачыў, ён мае на ўвазе шпіталізаваных цяпер ці ў агульным: калі другі варыянт, то колькасць інфіцыраваных ў рэспубліцы перавышае 850 чалавек. Міністэрства аховы здароўя сёння пакуль не выдавала выніковых лічбаў.
Чытайце таксама:
- МАРГ абмежаваў надбаўкі на маскі і антысептыкі
- СААЗ: ад каронавіруса ў свеце ўжо памерлі 67 тысяч чалавек