МІНСК, 9 кра - Sputnik. Стратэгія змякчэння наступстваў COVID-19, якой прытрымліваецца Беларусь, мае свае перавагі, заявіў міністр аховы здароўя краіны Уладзімір Каранік, выступаючы ў чацвер у парламенце.
Паводле яго слоў, іншая стратэгія - татальнага разлучэння, якой прытрымліваюцца шэраг краін, мае шэраг мінусаў. Такая стратэгія, якая ўключае ў тым ліку ўвядзенне строгага каранціну, па словах Караніка, пагражае паўторнаым выбліскам захворвання пасля паслаблення каранцінных мер.
Міністр таксама заявіў, што сітуацыя з каронавірусам ва ўсіх рэгіёнах Беларусі застаецца кантраляванай.
"Сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі застаецца кантраляванай. Дзесьці яна больш напружаная, дзесьці менш", - праінфармаваў міністр.
Па дадзеных на раніцу чацвярга, колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі склала 1486 чалавек. З іх цяпер у бальніцах знаходзіцца 1331 пацыент. Паправіліся 139, памерлі - 16.
Больш за палову ўсіх выпадкаў (807, у тым ліку 6 смерцяў) прыпадаюць на Мінск. На Віцебскую вобласць прыпадаюць 406 інфіцыраваных, уключаючы 7 смерцяў. Далей ідзе Мінская вобласць: 157 заражаных, у тым ліку 3 смяротныя зыходы.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя на раніцу, у Гомельскай вобласці ўсяго зарэгістравана 36 выпадкаў, Магілёўскай - 35, Гродзенскай - 28, а Брэсцкай - 17.
Пры гэтым лічбы, якія прадстаўляюцца сёння самімі рэгіёнамі, некалькі вышэй - з-за розніцы ў часе збору Міністэрствам аховы здароўя статыстыкі.