МІНСК, 11 кра - Sputnik. Колькасць выпадкаў захворвання на каронавірус у Беларусі павялічылася да 2226, пра гэта сведчыць афіцыйная статыстыка Міністэрства аховы здароўя рэспублікі на суботу.
Усяго на стацыянарным лячэнні ў беларускіх бальніцах знаходзіцца 2031 пацыент з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй.
"У асноўным захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 52 пацыента маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх", - удакладнілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Ведамства назвала і колькасць тых, хто ўжо здаровы - 172 чалавекі. Вядома і колькасць ахвяр COVID-19, гэта 23 пацыенты. Удакладняецца, што ў загінулых хранічныя захворванні былі абцяжараныя каронавіруснай інфекцыяй.
Чытайце таксама:
- Мінздароўя патлумачыла, што будзе з кантактамі 1-га ўзроўню, якіх пакінулі дома
- Воінскі прызыў з-за каронавіруса пераносіць не будуць
- Мінздароўя: у Беларусі ёсць больш за 65 тысяч тэст-сістэм на каронавірус