Апошнія два тыдні тут не было ніводнага дажджу і стаіць засуха. Гэтым часта карыстаюцца жыхары навакольных вёсак, спальваючы старую траву каля вадаёмаў і ў хмызняках, каб у старых зарасніках не з'яўляліся "вужатнікі" і вырастала маладая траўка.
Настрой у жыхароў Турава і навакольных вёсак трывожны, многія занепакоеныя распаўсюджваннем каронавіруса.
Журавы ўжо прыляцелі, і буслы занялі ўсе вольныя "кватэркі" ў вясковых хатах. На ўсю моц ідзе пасяўная бульбы, мясцовыя жыхары пратапліваюць агурочныя парнікі і рыхтуюцца да Вялікадня.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як ажывае пасля зімы Палессе.
Глядзіце таксама: