МІНСК, 13 кра - Sputnik. Колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі дасягнула 2 919 чалавек, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
Па звестках ведамства, на раніцу панядзелка ў Беларусі праведзена амаль 68 тысяч тэстаў на COVID-19 у 17 лабараторыях.
Зарэгістравана 2 919 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Такім чынам, за суткі колькасць заражаных вырасла на 341 чалавека, або на 13,23%.
"55 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пасля праходжання лячэння ўжо здаровыя і выпісаныя 203 чалавекі. Памерлі 29 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Статыстыку па распаўсюджванні каронавіруса ў абласцях Беларусі міністэрства аховы здароўя не дае. На мінулым тыдні, нагадаем, стала вядома аб тым, што большая колькасць выпадкаў прыпадае на Мінск, затым ідуць Віцебская і Мінская вобласці.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка папрасіў хворых на каронавірус не апускаць рукі
- Захворванне на каронавірус у Беларусі вышэй, чым у сярэднім у свеце
- Качанава: прэзідэнт кожную раніцу збірае статыстыку па COVID-19