МІНСК, 13 кра - Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас абмеркаваў па тэлефоне з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным меры, што прымаюцца ў барацьбе з COVID-19, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага Саўміна.
"Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі каардынацыю мер па барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі", - распавялі там.
Акрамя гэтага, прэм'ер-міністры закранулі тэмы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў сферы энергетыкі паміж Беларуссю і Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.
Да гэтага кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін стэлефаноўваліся ў сакавіку. Тады Румас і Мішусцін абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцяў Масквы і Мінска па забеспячэнні нафтай беларускіх НПЗ. Гаворачы аб эканамічным супрацоўніцтве, прэм'еры падкрэслілі важнасць паспяховай рэалізацыі сумеснага праекта збудавання Беларускай АЭС па расійскім дызайне.