БелАЭС

Гарачая абкатка рэактара блока №1 завяршылася на БелАЭС

Цяпер згодна з планамі падрыхтоўкі блока № 1 да фізічнага пуску спецыялістам давядзецца праверыць асноўнае і дапаможнае абсталяванне.
Sputnik

МІНСК, 14 кра - Sputnik. Гарачая абкатка рэактара першага энергаблока завяршылася на Беларускай АЭС, паведамілі ў "Белэнэрга".

Мінэнерга: БелАЭС дасць першую электраэнергію ў сетку ў верасні-кастрычніку

Тэхналагічны працэс быў пачаты ў снежні мінулага года. Да гэтага часу на энергаблоку правялі больш за 240 выпрабаванняў сістэм да гатоўнасці да фізічнага пуску.

"На Беларускай АЭС паспяхова завяршыўся адзін з найважнейшых этапаў праграмы падрыхтоўкі энергаблока № 1 да ўводу ў эксплуатацыю - гарачая абкатка рэактарнай устаноўкі", - сказалі ў "Белэнерга".

Там таксама паведамілі, што ў яе ходзе была праведзена праверка помпаў, кіравання і абароны рэактара, прадуўка галоўных параправодаў, выпрабаванні ахоўных клапанаў парагенератараў і іншыя аперацыі.

"Усё абсталяванне і тэхналагічныя сістэмы энергаблока, задзейнічаныя ў праграме выпрабаванняў, адпавядаюць праектным характарыстыкам", - удакладнілі ў аб'яднанні.

Цяпер згодна з планамі падрыхтоўкі блока № 1 да фізічнага пуску спецыялістам давядзецца праверыць асноўнае і дапаможнае абсталяванне першага і другога контураў.

Будаўніцтва АЭС побач з горадам Астравец у Гродзенскай вобласці вядзецца па тыпавым расійскім праекце новага пакалення "тры плюс" АЭС-2006. Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. На іх будуць устаноўлены рэактары ВВЭР-1200.

Па планах Мінэнерга увод першага энергаблока БелАЭС павінен адбыцца на працягу 2020 года, другога - ў 2021 годзе.