Навукоўцы: COVID-19 можа бессімптомна перадавацца ў 70% выпадкаў

Згодна з вынікамі апошніх даследаванняў, многія хворыя на каронавірус не ведаюць пра тое, што з'яўляюцца яго носьбітамі, і могуць знаходзіцца ў такім стане на працягу месяца, распаўсюджваючы пры гэтым хваробу.
Sputnik

МІНСК, 14 кра - Sputnik. Бессімптомная перадача каронавіруса можа адбывацца ў 70% выпадкаў, што вельмі ўскладняе барацьбу з ім, пра гэта са спасылкай на сінгапурскіх навукоўцаў паведамляе газета The Straits Times.

"У нас ужо ідзе папуляцыйная перадача віруса": Мінздароўя аб COVID-19

Інфекцыяністы правялі даследаванні, вынікі якіх іх зусім не парадавалі. Эксперыменты паказалі, што ў 50-70% заражаных COVID-19 хвароба працякае бессімптомна, прычым у такім стане яны могуць знаходзіцца да чатырох тыдняў і ўвесь гэты час распаўсюджваць вірус, нават не падазраючы пра гэта.

Па словах выканаўчага дырэктара нацыянальнага цэнтра інфекцыйных захворванняў Сінгапура Лео І Сінь, гэтая акалічнасць істотна ўскладняе барацьбу з каронавірусам. Інфікаваныя, якія не ведаюць аб сваім статусе, працягваюць весці звычайны лад жыцця і кантактаваць з іншымі людзьмі, хоць павінны былі б ізалявацца ад грамадства. Высновы навукоўцаў пацвердзілі тэсты, якія масава рабілі пастаяльцам круізных лайнераў Германіі, Ісландыі, Паўднёвай Карэі і часткова ў Кітаі.

Па апошніх звестках, колькасць тых, хто захварэў на каронавірус новага тыпу ў свеце наблізілася да 2 мільёнаў. Па стане на раніцу аўторка, ахвярамі COVID-19 сталі амаль 20 тысяч чалавек. Узначальваюць сумны рэйтынг па-ранейшаму ЗША, Іспанія і Італія.