МІНСК, 16 кра - Sputnik. Беларускі парламент прыняў у чацвер заяву ў сувязі з 75-годдзем Вялікай Перамогі, паведаміла журналістам у чацвер намеснік старшыні камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Лілія Ананіч.
У Мінску ў Авальнай зале праходзіць пасяджэнне сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Галоўны лейтматыў гэтай заявы - Вялікая Перамога святая, не падлягае забыццю і перагляду. Яна павінна заставацца ў свядомасці цяперашняга і будучага пакаленняў беларусаў як найважнейшы маральны арыенцір", - заявіла Ананіч.
Паводле яе слоў, гэтая заява падрыхтавана таму, што беларускія парламентарыі не могуць быць абыякавымі да спробаў перапісаць гісторыю, да спробаў укінуць ў медыйную прастору іншыя ацэнкі Вялікай Перамогі.
"Мы не можам быць безуважныя, таму што з'яўляемся спадчыннікамі гэтай перамогі і датычнасці да яе праз лёсы бацькоў і дзядоў", - сказала Ананіч.
Яна падкрэсліла, што неабходна клапаціцца пра тое, каб будучыя пакаленні беларусаў таксама свята шанавалі Перамогу і былі ўдзячныя за яе.
Нельга перапісваць гісторыю
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, адкрываючы пасяджэнне сесіі, адзначыў, што Вялікая Айчынная вайна з'яўляецца "перасцярогай для чалавецтва пра пагрозу новай сусветнай вайны, і таму недапушчальна перапісваць яе вытокі і гісторыю".
Зачытваючы заяву ў Авальнай зале, дэпутат Ананіч падкрэсліла, што беларускія парламентарыі не маюць права быць маўклівымі сведкамі "замахаў на нашы святыні". Паводле яе слоў, нельга дапускаць, каб зносіліся памяткі і перапісвалі гісторыю.
Пасля прыняцця заявы ў авальнай зале выступілі дэпутаты, якія падтрымалі заяву. Выступаючы перад дэпутацкім корпусам, намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алег Гайдукевіч сказаў: "У мяне дзед быў франтавіком і партызанам (...) ён не мог бы ўявіць такога, што ў асобных краінах будуць зносіць помнікі, апраўдваць тых, хто падтрымліваў фашыстаў, што будуць вінаваціць Савецкі Саюз у развязванні гэтай вайны".
Паводле яго слоў, цяперашнія пакаленні павінны ганарыцца сваёй гісторыяй, а "не каяцца і апраўдвацца".
У сваю чаргу кіраўнік камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных адзначыў, што гэта заява ў цяперашні час "набывае палітычнай кантэкст".