Мокры снег і моцны вецер: дакладны прагноз надвор'я ў Беларусі на выхадныя

Тэмпература паветра будзе дасягаць у дзённыя гадзіны максімум +11°С, у розных раёнах краіны пройдзе мокры снег.
Sputnik

МІНСК, 16 кра - Sputnik. Халаднаватае надвор'е ўсталюецца ў выхадныя ў Беларусі, чакаецца мокры снег, сведчаць дадзеныя рэспубліканскага гідраметцэнтра.

Заўтра ў рэспубліцы чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у многіх раёнах стане дзьмуць моцны парывісты вецер заходняга напрамку. Днём пацяплее да +7..+12°С (і да +14°С па паўднёвым захадзе). Атмасферны ціск будзе расці.

"18-19 красавіка (у выходныя) надвор'е ў рэспубліцы ў асноўным будуць вызначаць халодныя і няўстойлівыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з поўначы Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е", - паведамілі сіноптыкі.

У суботу, 18 красавіка, ноччу месцамі па Віцебскай вобласці, а днём у паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах пройдзе кароткачасовы мокры снег, зноў чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах -4..+1°С, днём паветра прагрэецца да +4..+11°С.

Аналагічнае надвор'е захаваецца ў нядзелю, 19 красавіка: на паўночным усходзе і ў цэнтральных раёнах рэспублікі днём зноў чакаецца мокры снег, парывісты вецер днём будзе дзьмуць толькі месцамі і сціхне да пачатку тыдня. Ноччу чакаюцца замаразкі да -5°С, у другой палове дня тэмпература будзе аналагічная суботняй - максімум +4..+11°С.

Паводле дадзеных доўгатэрміновага прагнозу Gismeteo, другая палова красавіка ў Беларусі будзе прахалоднай: так, паводле інфармацыі на сёння, у апошнія дні другога вясновага месяца ў Мінску будзе каля +7..+10°С, а вышэй за +15°С тэмпература паднімецца толькі 5 мая. Аднак не варта забываць, што доўгатэрміновыя прагнозы нярэдка аказваюцца памылковымі.