Вельмі "апетытны" промаролік аб гастранамічным турызме падрыхтавала Нацыянальнае агенцтва па турызме Беларусі. З дапамогай гэтага відэа ў краіну спадзяюцца завабіць падарожнікаў з усяго свету. Сапраўды, прайсці міма і перамагчы моцнае слінавыдзяленне пры поглядзе на беларускія нацыянальныя стравы вельмі няпроста. Пераканаецца ў гэтым можна, паглядзеўшы відэа.
Турыстам прапануюць пазнаёміцца з бруснічным варэннем, печанымі яблыкамі, бульбянымі дзелькамі з грыбамі, паляндвіцай і, вядома ж, з дранікамі. Запіць гэта ўсё рэкамендуюць ягаднай наліўкай, аблепіхавай гарбатай і бярозавікам.
Здаецца, калі б не пандэмія каронавіруса, вандроўцы цэлымі касякамі пацягнуліся б у Беларусь, каб пакаштаваць нацыянальныя "прысмаки".