Колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі перавысіла 4,5 тысячы

У параўнанні з агучанымі Міністэрствам аховы здароўя напярэдадні дадзенымі колькасць заражаных у рэспубліцы павялічылася на 575 чалавек.
Sputnik

МІНСК, 17 кра - Sputnik. Колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі складае 4 779 чалавек, пра гэта паведамілі ў пятніцу ў міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя на пятніцу, у краіне праведзена больш за 86 тысяч тэстаў на каронавірусную інфекцыю, а задзейнічана для гэтага 24 лабараторыі.

"Паправіліся і выпісаныя - 342 пацыента. Памерлі 42 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў профільным ведамстве.

Па словах міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, сітуацыя ў краіне па-ранейшаму кантралюемая.

Прамую трансляцыю брыфінгу Міністэрства аховы здароўя глядзіце на Sputnik.

Чытайце таксама: