МІНСК, 17 кра - Sputnik. Два новыя выпадкі каронавіруса пацвердзіліся ў салдатаў, якія праходзяць тэрміновую службу ў 83-м інжынерна-аэрадромным палку ў Бабруйску, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік.
Напярэдадні ў беларускім абаронным ведамстве распавялі пра першы выпадак каронавіруса, які пацвердзіўся ў салдата з 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра ў Печах. Ён цяпер знаходзіцца ў галоўным вайсковым шпіталі ў Мінску.
Калегі байца ізаляваныя на тэрыторыі ваеннага палігона ў намётавым лагеры, дзе ў вайскоўцаў ёсць усё неабходнае, у тым ліку і ацяпленне.
"Яшчэ два выпадкі каронавіруса пацвердзіліся ў Бабруйску ў салдатаў тэрміновай службы, якія цяпер знаходзяцца ў раённай бальніцы. Стан у іх здавальняючы, на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх ніхто не знаходзіцца", - адзначыла Гаўрусік.
Паводле яе слоў, кантакты першага ўзроўню ізаляваныя ў намётавым гарадку, які ўсталяваны ў Бабруйску прама на аэрадроме. Вайскоўцы ўсім забяспечаны, там працуюць медыкі, палявая кухня. Таксама туды накіраваны аўтамабіль з рэнтгенам, каб пры неабходнасці зрабіць здымак лёгкіх.
"У кантактаў першага ўзроўню ўзятыя пробы на каронавірус, чакаем вынікаў", - рэзюмавала афіцыйны прадстаўнік Мінабароны.