Улады працягнулі прыпыненне спаборніцтваў з удзелам дзяцей і падлеткаў

Упершыню абмежаванні на правядзенне дзіцячых спаборніцтваў былі ўведзеныя 14 сакавіка, затым яны двойчы падаўжаліся.
Sputnik

МІНСК, 17 кра - Sputnik. Міністэрства спорту і турызму падоўжыла прыпыненне спаборніцтваў з удзелам дзяцей і падлеткаў "да асаблівага распараджэння", паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Чыноўнікі "падрэзалі" школьную праграму для апошняй чвэрці

"На падставе рэкамендацый міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, накіраваных на процідзеянне распаўсюджванню каронавіруса COVID-19, міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь рэкамендуе падоўжыць прыпыненне правядзення спартыўных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў да асобага распараджэння", - заявілі ў Мінспорту.

У ведамстве адзначылі, што месяц таму, 14 сакавіка, было рэкамендавана прыпыніць ў краіне дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы да 6 красавіка, затым абмежаванне было падоўжана да 20 красавіка.
У Мінспорту асабліва падкрэслілі, што ў ведамстве распрацаваны комплекс мер па зніжэнні рызыкі завозу і распаўсюджвання COVID-19.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй. Па апошніх дадзеных СААЗ, у свеце зафіксавана больш за 2 мільёны выпадкаў заражэння, звыш 135 тысячаў чалавек памерлі.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі на пятніцу, колькасць інфіцыраваных каронавірусам COVID-19 у рэспубліцы вырасла да 4779, памерлі 42 чалавекі.