У бальніцах Беларусі знаходзяцца 3282 хворых на каронавірус

Па стане на суботу 18 красавіка, колькасць тых, хто памёр ад COVID-19, дасягнула 45.
Sputnik

МІНСК, 18 кра - Sputnik. У бальніцах застаюцца 3282 беларуса, у якіх дыягнаставаны каронавірус, такія дадзеныя прывяло 18 красавіка Міністэрства аховы здароўя.

Тэст на COVID-19 змогуць зрабіць усе жадаючыя - Мінздароўя

Ведамства зноў перастала даваць дакладныя лічбы па колькасці тых, хто захварэў. Па статыстыцы, агучанай міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам, у пятніцу колькасць інфіцыраваных складала 4779 чалавек. Калі скласці лічбы, апублікаваныя Міністэрствам аховы здароўя ў суботу, атрымліваецца 4295 чалавек.

"На стацыянарным лячэнні знаходзіцца 3282 чалавека. Паправіліся і выпісаныя 458 пацыента. У дачыненні да 510 праводзіцца ўдакладняючая дыягностыка. Памерлі 45 чалавек з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Верагодна, не ўлічаныя хворыя беларусы, якія не з'яўляюцца пацыентамі стацыянарных медустаноў.

Справа ў тым, што людзей, якія захварэлі на каронавірус і не маюць ўскладненых пнеўманій і іншых сур'ёзных клінічных праяў хваробы, адпраўляюць лячыцца дадому.

Па дадзеных на 18 красавіка, у Беларусі правялі 92 тысячы 709 тэстаў на каронавірусную інфекцыю. Тэцсіраванне праводзяць ужо 25 дзяржаўных і прыватных лабараторый.

У пятніцу міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік паведаміў, што ў бліжэйшы час грамадзяне краіны атрымаюць магчымасць на платнай аснове зрабіць тэст на каронавірус. Ён таксама даў рэкамендацыі беларусам, як правесці доўгія выхадныя і Радаўніцу, каб не заразіцца COVID-19, для гэтага варта ўстрымацца ад паездак на могілках, наведванняў сваякоў і выездаў на шашлыкі.