Мінэканомікі хоча пакінуць ліцэзнаванымі 35 відаў дзейнасці

Як адзначаюць у міністэрстве, дзеючае заканадаўства дазваляе "абгрунтаваць увядзенне ліцэнзавання практычна любога віду дзейнасці".
Sputnik

МІНСК, 20 кра - Sputnik. Міністэрства эканомікі вынесла на грамадскае абмеркаванне праект закона аб ліцэнзаванні, якім мяркуецца выразна абмежаваць спіс ліцэнзуемых відаў дзейнасці.

Праект закона вынесены на грамадскае абмеркаванне ў панядзелак. Мяркуецца, што ў выпадку прыняцця ён замацуе "прынцыпы і нормы прававога рэгулявання ў галіне ліцэнзавання відаў дзейнасці, агульныя прававыя і арганізацыйных асноў вядзення ліцэнзаванай дзейнасці для забеспячэння дзяржаўнага кантролю за дзейнасцю ў галіне ліцэнзавання ў мэтах абароны жыццёва важных інтарэсаў чалавека, грамадства і дзяржавы".

Праектам закона прапануецца пакінуць ліцэнзуемай дзейнасць у 35 кірунках - ад медыцынскай і адукацыйнай да паліграфіі.

Сярод прапанаваных змяненняў - сыход од ліцэнзіі ў выглядзе дакумента да Адзінага рэестра ліцэнзій, што спросціць дакументаабарот і дапаможа пазбегнуць дадатковых выдаткаў.

Прапануюць у Мінэканомікі і канкрэтызаваць мэты ліцэнзавання, іх замацуюць ў закрытым пераліку. Сёння, нагадаем, у заканадаўстве гаворыцца пра тое, што ліцэнзаванне ажыццяўляецца "ў мэтах забеспячэння абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, жыцця, здароўя, правоў і законных інтарэсаў грамадзян, навакольнага асяроддзя".

"Разам з тым, выкарыстанне паняццяў "абарона дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў" не толькі паглынае ўсе іншыя пералічаныя задачы, але і дазваляе абгрунтаваць увядзенне ліцэнзавання практычна любога віду дзейнасці", - гаворыцца ў абгрунтаванні да дакумента.

Таксама закон павінен зняць бар'еры для міжнароднага гандлю паслугамі.

Грамадскае абмеркаванне законапраекта будзе доўжыцца да 4 мая.