Мінздароўя распавяло, на што выдаткавала пераведзеныя беларусамі грошы

Сродкі на сёння атрымала прадпрыемства "Белмедтэхніка" - на закупку спецыяльных масак, а таксама ахоўных камбінезонаў і экранаў.
Sputnik

МІНСК, 20 кра - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі расказала аб тым, куды ўжо паспелі выдаткаваць частку сродкаў, якія паступілі на спецыяльны дабрачынны рахунак.

Мінздароўя: захворванне на каронавірус пойдзе на спад праз 3-4 тыдні

Міністэрства аховы здароўя прывяло ў нядзелю лічбы па дадзеных на пятніцу. Так, на дабрачынным рахунку, створаным для падтрымкі медыкаў ва ўмовах распаўсюджвання каронавіруса, знаходзілася больш за 5,3 мільёна рублёў і 79 тысяч еўра.

Астатак сродкаў склаў 3,8 мільёна і 79 тысяч еўра. Больш за мільён рублёў ужо пералічаныя "Белмедтэхніке".

Гэтыя сродкі накіраваны на куплю масак, медыцынскіх камбінезонаў і ахоўных экранаў. Міністэрства аховы здароўя падрабязна распавяло пра колькасць закупленых вырабаў і іх кошт.

16 красавіка было пералічана яшчэ амаль 200 тысяч рублёў - таксама на маскі і камбінезоны, а 17 красавіка яшчэ больш за 145 тысяч - на камбінезоны і рэспіратары.

Грошы былі накіраваны і ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі - на наборы рэагентаў для выяўлення COVID-19.

Размеркавала Міністэрства аховы здароўя таксама бязвыплатную спонсарскую дапамогу кампаніі "Сервалюкс" і гуманітарную дапамогу, якая паступіла ад Узбекістана.