Лукашэнка патлумачыў, чаму вырашыў аднавіць заняткі ў школах

Прэзідэнт Беларусі адказаў на крытыку тым, хто папракнуў яго ў перакладанні адказнасці на бацькоў.
Sputnik

МІНСК, 21 кра - Sputnik. Рашэнне аб пачатку заняткаў у школах прымалася пасля аналізу эпідсітуацыі ў краіне, заявіў сёння ў ходзе размовы з работнікамі фабрыкі "Славянка" прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Як рыхтавацца да экзаменаў і ЦТ, калі 11-класнік не пайшоў у школу?

Школьныя канікулы двойчы падаўжаліся ў Беларусі, аднак затым было вырашана вярнуць дзяцей на заняткі. Новая чвэрць пачалася напярэдадні.

Як патлумачыў кіраўнік падчас размовы з работнікамі бабруйскага прадпрыемства, рашэнне аб аднаўленні заняткаў прымалася пасля аналізу эпідсітуацыі ў краіне.

"Трэба паціху напрацягу тыдня ўцягвацца ў гэты (вучэбны - Sputnik) працэс", - сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама адказаў на крытыку і папрокі кіраўніка дзяржавы ў "перакладанні" адказнасці на бацькоў.

"Я назіраю рэакцыю людзей. Людзі розныя. Апазіцыянеры пачалі папісваць у асобных там Telegram-каналах, жоўтай прэсе: вось, Лукашэнка там "адказнасць пераклаў" на бацькоў. Слухайце, ну дзікунства поўнае. Я, напэўна, залішне бяру на сябе адказнасць. Я на сябе ўвесь гэты цяжар усклаў. Хаця многія кажуць, вось, прэзідэнцкія выбары... Ды не трэба наперадзе каня бегчы! Я ж прэзідэнт, пакуль я за гэта адказваю. Пакінь я адказнасць, не накладзі, вы ж усё роўна з мяне спытаеце", - сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што ў краіне ёсць такая практыка: "хто вінаваты, не вінаваты - прэзідэнт". Таму, адзначыў Лукашэнка, ён і займаецца гэтымі пытаннямі.

"Я сумленна і адкрыта сказаў, што я катэгарычна супраць падаўжэння канікул. Вывучылі думкі, хочуць на тыдзень падоўжыць. Добра, я працягнуў. Але сказаў, што я катэгарычна супраць", - дадаў ён, словы прэзідэнта прывяла БелТА.

Паводле ацэнак Мінадукацыі, учора на заняткі ў школах вярнуліся 30-40% вучняў. Сёння прапрацоўваецца пытанне магчымасці атэстацыі школьнікаў, якія застануцца дома, па трох чвэрцях.