Навукоўца і даследчыка Якуба Наркевіча-Ёдку сучаснікі называлі "беларускім Тэслам" і параўновалі з Ламаносавым. Напрыканцы XIX стагоддзя ён праводзіў свае эксперыменты ў сядзібе "Наднёман", а вынікі прафесар электраграфіі і магнетызму прадстаўляў па ўсёй Еўропе.
Некаторыя сваё вынаходніцтвы Якуб выкарыстоўваў на ўласных землях - метэастанцыі і электракультывацыю глебы, але мясцовыя жыхары не змаглі ацаніць адукаванасць і спрактыкаванасць навукоўца і паміж сабой называлі яго "дзіваком". У 1905 годзе ён памёр і сядзібу чакаў лёс многіх маёнткаў тых часоў на тэрыторыі Беларусі. Тым больш, што пасля рэвалюцыі яе разрабавалі - бясследна знікла ўнікальная бібліятэка і навуковае абсталяванне. Да Другой сусветнай вайны тут знаходзіўся дзіцячы санаторый, а ў ваенныя гады сядзіба была ўзарваная.
Многія беларускія гістарычныя мясціны аднаўляюцца сіламі энтузіястаў і сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў не стала выключэннем. У 2014 годзе пачалася рэстаўрацыя ўязной брамы сядзібы за сродкі Дабрачыннага фонда імя прафесара Наркевіча-Ёдкі, да працы далучыліся валанцёры.
Як зараз ідзе аднаўленне, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Чытайце таксама: