Відэа

Франтавая пераклічка: Sputnik запусціў відэапраект пра Перамогу

Напярэдадні Дня Перамогі рэдакцыі Sputnik у бліжнім замежжы публікуюць сямейныя гісторыі, якія распавялі нашчадкі франтавікоў. Глядзіце на відэа першую гісторыю.
Sputnik

Пра тое, як ваяваў дзед, распавядае намеснік старшыні ЕАБР (Казахстан) Аменгельды Ісенаў.

Рэдакцыі Sputnik у Беларусі, Абхазіі, Кыргызстане, Арменіі, Малдове, Грузіі, Азербайджане, Казахстане, Паўднёвай Асеціі публікуюць сямейныя гісторыі, якімі падзяліліся нашчадкі салдат і афіцэраў, якія ваявалі на Беларускіх, Прыбалтыйскіх, Каўказскім, Паўднёвым і іншых франтах.

Праект зробіць сямейныя гісторыі здабыткам вялікага ваеннага летапіса, нагадае аб высокай цане адной на ўсіх Перамогі і подзвігу народаў, якія вызвалілі свет ад фашызму, падарыўшы ўсім нам магчымасць жыць.

"Франтавая пераклічка" - традыцыйны праект прэс-цэнтраў Sputnik Бліжняе Замежжа. У 2020 годзе мерапрыемства будзе праводзіцца ў трэці раз. Але абмежавальныя меры па прычыне пандэміі COVID-19 ўнеслі карэктывы.

Відэамастоў, якія злучаюць прэс-цэнтры розных рэдакцый, не будзе. Будуць публікавацца відэаролікі з вядомымі грамадзянамі і дзяржаўнымі дзеячамі гэтых краін, якія раскажуць сямейныя гісторыі пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.