COVID-19 трапіў у спіс інфекцый, за працу з якімі медыкам даплацяць

Раней прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які ўстанаўлівае штомесячныя даплаты медперсаналу за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыйнымі захворваннямі.
Sputnik

МІНСК, 23 кра - Sputnik. У Беларусі каронавірус уключылі ў спіс інфекцый, за працу ва ўмовах, звязаных з якімі, медыкам будуць штомесяц даплочваць. Адпаведную пастанову Міністэрства аховы здароўя №40 ад 20 красавіка бягучага года апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пералік інфекцый, пры працы з пацыентамі-носьбітамі якіх медперсаналу будуць штомесяц даплочваць, увайшоў COVID-19. Туды таксама дадалі блізкаўсходні рэспіраторны сіндром (MERS), халеру, чуму і гемарагічную ліхаманку Эбола.

У дакуменце гаворыцца, што дакумент уступае ў сілу з моманту яго афіцыйнага апублікавання. Пры гэтым налічваць даплаты медыкам пачнуць, разлічваючы іх з 1 красавіка.

Нагадаем, раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя". У ім гаворыцца, што ў залежнасці ад узроўню адукацыі, графіка і ўмоў працы ўвесь медперсанал, задзейнічаны ў лячэнні інфіцыраваных хворых, атрымае штомесячную надбаўку да зарплаты. Сумы складуць ад 300 да чатырох тысяч рублёў.