Чарнобыль: 34 гады таму адбылася катастрофа на ЧАЭС

Праз амаль тры з паловай дзясяткі гадоў Беларусь працягвае змагацца з наступствамі аварыі на атамнай станцыі.
Sputnik

МІНСК, 26 кра - Sputnik. Свет успамінае 26 красавіка аварыю на Чарнобыльскай атамнай станцыі (ЧАЭС), якая адбылася ў 1986 годзе.

Трагедыя на атамнай станцыі ў Чарнобылі адбылася 26 красавіка 1986 года і так ці інакш закранула ўсю Еўропу, калі не ўвесь свет. Наступствы радыеактыўнага забруджвання да гэтага часу адбіваюцца на стане здароўя многіх жыхароў Беларусі.

Праз тры месяцы пасля выбуху на ЧАЭС загінуў 31 чалавек; ад прамянёвай хваробы за некалькі гадоў памерлі яшчэ да 80 чалавек, а ўсяго гэта захворванне, па афіцыйных дадзеных, перанеслі больш за 130 чалавек.

Але на самой справе лічбы куды больш жахлівыя: выбух адбіўся на развіцці небяспечных і смяротных захворванняў у жыхароў захаду Расіі, усёй Украіны і Беларусі.

Чытайце лонгрыд пра тое, як у Беларусі пераадольваюць наступствы аварыі на ЧАЭС >>

Аб навінах і матэрыялах, звязаных з гадавінай аварыі на ЧАЭС, сочыце на Sputnik.