Вясна паводзіць сябе як сапраўдны мастак. Яна малюе свае карціны кропелькамі вады, першымі пупышкамі і сонечным светам – атрымліваецца вельмі канцэптуальна.
Такое мастацтва не пакідае абыякавым нікога на сваім шляху. Не застаўся ў баку і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.
Ён упэўнены, што ў вясновай прыродзе няма нічога залішняга, усё падпарадкоўваецца прынцыпу мінімалізма: кампазіцыя, дакладнасць і выразнасць, гарманічнае спалучэнне колераў. Менавіта такой ён убачыў вясну ў заказніку "Блакітныя азёры" на рацэ Іслач.
Глядзіце таксама: