У Мінадукацыі абмяркоўваюць, як ставіць адзнакі ў школах "на удалёнцы"

Школы па-рознаму трактуюць "дыстанцыйную" адукацыю: некаторыя гатовыя ацэньваць веды школьніка па выкананых заданнях, іншым неабходна фізічная прысутнасць.
Sputnik

МІНСК, 29 кра - Sputnik. Рэкамендацыі адносна выстаўлення адзнак будуць накіраваныя ў школы ў самы бліжэйшы час, паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Беларусі Сяргей Каспяровіч паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ.

Ці можна атрымаць гадавую адзнаку за тры чвэрці?

"Што тычыцца агульнай сярэдняй адукацыі, то тут, сапраўды, рэкамендацыі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць накіраваныя (фактычна сёння мы гэта пытанне абмяркоўвалі) у самы што ні на ёсць бліжэйшы час", - запэўніў Каспяровіч.

Профільнае ведамства прапрацоўвае розныя пытанні, у ліку якіх тэрміны ўступнай кампаніі, аплата за навучанне ва ўмовах "дыстанцыёнкі", даплаты для настаўнікаў і не толькі.

Як ставіць адзнакі?

Па словах дырэктара адукацыйнага цэнтра Аляксандра Луцэвіча, у цяперашні час ёсць праблема з ацэнкай ведаў школьнікаў.

Як рыхтавацца да экзаменаў і ЦТ, калі 11-класнік не пайшоў у школу?

"Тут праблема зараз. Таму што ў розных школах ідуць розныя трактоўкі вось гэтай "дыстанцыйнай" адукацыі, якой у нас няма. Але некаторыя школы (настаўнікі) спрабуюць наладзіць гэтае пытанне", - растлумачыў ён.

Па словах Луцэвіча, у некаторых школах "удалёнкі" няма. Акрамя таго, адсутнічае канкрэтная рэкамендацыя на прадмет таго, ці ставіць дзіцяці "н", калі яго няма на ўроку: бо пры ўмове выканання навучэнцам заданняў, ацэньваць яго дзейнасць магчыма.

"Іншыя кажуць, (...) нельга ставіць адзнакі, таму што яго няма, як такога, фізічна. Я думаю, трэба пачаць вырашэнне гэтай праблемы з таго, каб даць дакладнае тлумачэнне: ці можна ўсё ж ужываць гэтыя дыстанцыйныя метады і выстаўляць ацэнкі, ці ж гэта індывідуальны план, які мае на ўвазе, што ты знаходзішся на, скажам так, хатнім навучанні і потым здаеш атэстацыю па ўсіх прадметах", - лічыць дырэктар адукацыйнага цэнтра.

Канікулы ў беларускіх школах з-за ўспышкі каронавіруса былі падоўжаныя на два тыдні, пасля чаго ўлады прынялі рашэнне вярнуць усіх школьнікаў за парты. Больш за тое, паўнавартасным навучальным днём стала субота, 25 красавіка, указам прэзідэнта школы будуць працаваць і ў дзяржаўнае свята 1 мая.

Нагадаем, у пятніцу, 24 красавіка, навучальныя ўстановы наведалі 37% школьнікаў. У Мінгарвыканкаме падкрэслівалі, што не будуць "сілай заганяць дзяцей у школы", а рашэнне аб магчымай атэстацыі сталічных школьнікаў па выніках трох чвэрцяў будзе прынята "пасля кансультацый з міністэрствам адукацыі".