МІНСК, 30 кра - Sputnik. Беларусь з 1 мая зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы ЕАЭС, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.
Раней прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас распавёў, што айчынныя НПЗ перапрацуюць у красавіку да двух мільёнаў тон нафты. Пры гэтым цана на расійскую сыравіну складзе каля чатырох долараў за барэль.
Цяпер стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе 6,8 долара за 1 тону (раней - 52 долары). Пошліна на прамагонны бензін зніжана з 28,6 долара да 3,7 долара за адну тону.
На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з 15,6 долара да 2 долараў за 1 тону. Аналагічная пошліна ўстаноўлена на дызель, бензол, талуол, ксілол, змазачныя і іншыя алеі.
У папярэдні раз стаўкі вывазных пошлін змяняліся 1 красавіка і таксама ў бок зніжэння.
У сераду стала вядома, што ў Беларусь будзе пастаўлена 1,13 мільёна тон расійскай нафты. Прычым Мазырскі НПЗ знізіць сваю перапрацоўчую магутнасць удвая да 0,5 мільёна тон нафты ў месяц. Гэта звязана як з планавым рамонтам, так і са зніжэннем попыту на нафтапрадукты на знешніх рынках.