Лукашэнка хоча падвергнуць сур'ёзнай рэвізіі працу Акадэміі навук

Беларускі прэзідэнт вырашыў азнаёміцца з распрацоўкамі беларускіх навукоўцаў у сферы развіцця электратранспарту, і як выконваюцца ў сувязі з гэтым яго даручэнні.
Sputnik

МІНСК, 5 мая - Sputnik. Неабходна вывучыць працу па асноўных напрамках работы Акадэміі навук, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе азнаямлення з распрацоўкамі беларускіх навукоўцаў.

Сёння беларускі лідар наведвае палігон для выпрабаванняў мабільных машын Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук. Падчас візіту кіраўніку дзяржавы даложаць аб выкананні даручэнняў па стварэнні беларускага электратранспарту.

"У цэлым нам трэба падвергнуць сур'ёзнай рэвізіі працу Акадэміі навук. Хоць гэта няпроста. Там сапраўды разумныя, таленавітыя людзі сабраны", - цытуе прэзідэнта БелТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, трэба вывучыць галоўныя напрамкі, "як працуе Акадэмія навук, як выкананы прынятыя намі рашэнні".

Каб людзьмі звацца

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што прыняў рашэнне асабіста паглядзець, як развіваецца беларускі электратранспарт, наколькі ў гэтай сферы прасунуліся навукоўцы.

На яго думку, ключавымі перавагамі дадзенага кірунку з'яўляецца выкарыстанне прафіцыту электраэнергіі, які ўтвараецца ў рэспубліцы (з уводам у строй БелАЭС - Sputnik), і экалагічны складнік.

Прэзідэнт падзяліўся планамі падключыць у чарговай пяцігодцы навукоўцаў да працэсаў развіцця краіны, улічваючы ўзрастаючы ўзровень канкурэнцыі ў сферы тэхналогій.

"Нам у гэтай жорсткай барацьбе прыйдзецца выстаяць, каб людзьмі звацца і не страціць той кавалак зямлі, на якой жывём", - падсумаваў кіраўнік дзяржавы.