Кадры вайны нібы скідаюць з сябе пыл часу. Героі ажываюць, становяцца блізкімі і зразумелыымі - гэта могуць быць і прыгожыя маладыя твары лётчыкаў, медсясцёр ці трывожныя погляды баявых камандзіраў.
Глядзіце ў падборцы на Sputnik фатаграфіі 1941-1945 гадоў, беражліва размаляваныя каларыстам Вольгай Шырынай, якая працуе ў сетцы пад нікам Klimbim.
Чытайце таксама:
1 / 23
Лётчыкі 102-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка ў капаніры побач з "Аэракобрай" борт 33. Злева направа: малодшы лейтэнант Жылеостаў, малодшы лейтэнант Анатоль Рыгоравіч Іваноў (загінуў), малодшы лейтэнант Болдыраў, старшы лейтэнант Мікалай Пятровіч Аляксандраў (загінуў), Дзмітрый Андрыянавіч Шпігун (загінуў), Н.А. Крыцын, Уладзімір Гарбачоў. Ленінградская вобласць, 1943 год.
2 / 23
Вызваленая вёска пад Мажайскам. Аднапалчане, запражаныя ў сані, вязуць параненых у медпункт. Студзень 1942 г.
3 / 23
Савецкая медсястра, 1941 год.
4 / 23
Цэнтр горада Сталінграда пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
5 / 23
Савецкі бранебойшчык, узброены 14,5-мм процітанкавай стрэльбай сістэмы Дзягцерава, узору 1941-га года (ПТРД-41), цэліцца праз сцяну будынка (за плячыма пісталет-кулямёт ППШ). На паліцы каля сцяны размешчана брызентавая патронная сумка на 20 патронаў.
6 / 23
Дзяўчыны-снайперы. 2-і Беларускі фронт, 1 чэрвеня 1944 года.
7 / 23
Падняцце сцяга Перамогі на воднай станцыі Севастопаля, 1944 год. Чырвонафлотец Мікалай Сахно і старэйшы чырвонафлотец Георгій Півавараў.
8 / 23
22 чэрвеня 1941 года. Аб'ява аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Масква.
10 / 23
Камандзір Уторгашскага партызанскага атрада "Варашылавец" Рыгор Рабкоў, 1943 год.
13 / 23
Уручэнне падарункаў воінам 11-й арміі СЗФ членамі мангольскай дэлегацыі, 1942 год.
© Photo : Color by Klimbim / Olga Shirnina
14 / 23
Выведнікі марской пяхоты пад камандаваннем малодшага лейтэнанта Пятрова А.А. чакаюць ворага ў засадзе. Паўночны флот, 1942 год.
15 / 23
852 баявых вылета здзейсніла савецкая лётчыца Надзея Папова (прататып гераіні фільма "У бой ідуць адны старыя") 46-га гвардзейскага начнога бамбавальнага авіяцыйнага палка, які складаўся выключна з дзяўчат-добраахвотнікаў ва ўзросце ад 17 да 22 гадоў. Ворагі назвалі іх "Начнымі ведзьмамі": перад пікіраваннем на варожыя пазіцыі пілоты адключалі маторы на сваіх біпланах Пў-2, і быў чуваць толькі нягучны шолах паветра пад крыламі, падобны на гук мятлы.
© Photo : Color by Klimbim / Olga Shirnina
16 / 23
Лётчыцы 586-га знішчальнага авіяпалка Лідзія Літвяк, Кацярына Буданава і Марыя Кузняцова каля знішчальніка. Яны правялі 125 паветраных баёў і збілі 38 самалётаў. Да жніўня 1943 года, калі супраць іх выпусцілі знішчальнікі Messerschmitt, лётчыцы не бралі з сабой парашуты, аддаючы перавагу ўзяць замест іх яшчэ 20 кг бомбаў.
17 / 23
Разлік 45-мм супрацьтанкавай гарматы ўзору 1942 г. (М-42) вядзе бой пад прыкрыццём дымавой заслоны. Цэнтральны фронт.
18 / 23
Наладжванне сувязі на перадавой. 1941 год.
19 / 23
Радавая Люба Разенава на Аляксандэрплац у Берліне. У нямецкім лагеры для ваеннапалонных недалёка ад Магдэбурга, дзе яна два гады знаходзілася ў палоне, Люба сустрэла французскага салдата Анры Лора, і яны планавалі ажаніцца.
20 / 23
Гледачы ленінградскага акадэмічнага Вялікага Драматычнага тэатра імя М. Горкага назіраюць за дзеяннямі савецкай авіяцыі ў 1944 годзе.
21 / 23
Савецкія байцы разглядаюць гітлераўскую супрацьтанкавую гармату, дастаўленую выведнікамі, 1944 год.
22 / 23
Малодшы лейтэнант Людміла Паўлічэнка - снайпер 2-й роты 54-га стралковага палка. Знішчыла 309 гітлераўцаў (у тым ліку 36 варожых снайпераў), падрыхтавала дзясяткі снайпераў.
23 / 23
Салют Перамогі над Рэйхстагам. Салдаты батальёна пад камандаваннем Сцяпана Няўстроева салютуюць на даху Рэйхстага.