Парламент прызначыць дату выбараў прэзідэнта Беларусі 8 мая

Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў пройдзе раней запланаванага - меркавалася, што дэпутаты збяруцца 21 мая.
Sputnik

МІНСК, 7 мая - Sputnik. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначыць дату чарговых выбараў прэзідэнта на пасяджэнні 8 мая, паведамілі Sputnik некалькі крыніц у парламенцкіх колах.

ЦВК Беларусі абмеркаваў з калегамі выбары ва ўмовах пандэміі COVID-19

Першапачаткова плянавалася, што ў наступны раз сустрэнуцца парламентарыі толькі 21 мая, аднак інфармаваныя крыніцы паведамілі Sputnik аб тым, што паседжанне Палаты прадстаўнікоў пройдзе ўжо ў пятніцу 8 мая.

Інфармацыю пра паседжанне Палаты прадстаўнікоў Sputnik пацвердзілі ў сакратарыяце беларускага парламента. Аб парадку дня сустрэчы там не паведамілі.

Разам з тым, крыніцы Sputnik паведамляюць пра тое, што заўтра дэпутаты павінны разгледзець пытанне аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў.

Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў Беларусі не пазней за 30 жніўня 2020 года. Кіраўнік дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка, ужо заяўляў пра намер зноў удзельнічаць у выбарчай кампаніі.

Папярэднія выбары прэзідэнта адбыліся ў Беларусі ў кастрычніку 2015 года. Пры яўцы ў 87,2% перамогу атрымаў Лукашэнка - яго падтрымалі 83,49% выбаршчыкаў. На другім па колькасці галасоў "месцы" апынуўся пункт "супраць усіх" - 6,32% галасоў. Сярод іншых кандыдатаў галасы размеркаваліся наступным чынам: Таццяна Караткевіч атрымала 4,42%, Сяргей Гайдукевіч - 3,32%, Мікалай Улаховіч - 1,67%.