МІНСК, 9 мая - Sputnik. Больш за 22 тысяч выпадкаў каронавіруса выяўлена ў Беларусі, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя.
Да раніцы суботы ў Беларусі праведзена амаль 252 тысячы тэстаў на каронавірус.
Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, на сёння зарэгістравана 22 052 выпадкі каронавіруса. За суткі колькасць выяўленых выпадкаў вырасла на 951.
Паправіліся і выпісаныя ўжо 6050 чалавек - за дзень іх стала больш на 566. Зарэгістравана таксама 126 смяротных зыходаў сярод "пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй". Смерцяў за суткі стала на пяць больш.
За апошні тыдзень колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі стабілізавалася ў дыяпазоне 700-900 чалавек, то бок рэспубліка паступова набліжаецца да плато ў захворванні. Па прагнозах медыкаў, зніжацца колькасць інфіцыраваных павінна да канца месяца.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка ўпэўнены ў правільным выбары шляху ў барацьбе з каронавірусам