Хакеры атакавалі сайты праекта "Бессмяротны полк"

Праект, які ў гэтым годзе з-за каронавіруса праходзіць у фармаце анлайн-шэсця, стартаваў 9 мая і працягнуцца два тыдні, у ім ужо прынялі ўдзел амаль тры мільёны чалавек
Sputnik

МІНСК, 11 мая - Sputnik. Сайты праекта "Бессмяротны полк", які ў гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса праходзіць у фармаце анлайн-шэсця, падвяргаюцца нападам хакераў. Анлайн-шэсьце пачалося 9 мая і па задумцы арганізатараў прадоўжыцца два тыдні.

"Бессмяротны полк анлайн" будуць трансляваць больш за 18 дзён

Складанасці з працай мелі сайт трансляцыі, сайт руху "Бессмяротны полк", сайт руху "Валанцёры Перамогі", удзельнікі якога дапамагалі ў арганізацыі шэсця, а таксама тэлефон гарачай лініі акцыі. Атакі пачаліся перад 9 мая. Яны былі накіраваныя ў першую чаргу на тое, каб перагрузіць сістэму вялікай колькасцю адначасовых запытаў і вывесці яе з ладу.

Раніцай 9 траўня мая выраблена звыш за дзевяць мільёнаў запытаў, магутнасць атакі склала 18 тысяч 500 запытаў у секунду. У выніку гэтых дзеянняў былі выдаткаваны працэсарныя магутнасці віртуальнага сервера - сайт апынуўся пад пагрозай адключэння з боку хостынгу. Для карыстальнікаў доступ да сайта апынуўся значна абцяжараны.

Спецыялісты спынілі гэтую атаку, ліквідавалі ўразлівасць і аднавілі працу сайту. Акрамя таго, яны змаглі вызначыць, хто спрабаваў перашкодзіць анлайн-шэсцю. Высветлілася, што для атакі выкарыстоўвалася 646 унікальных IP адрасоў. 64% сервераў, якія ўдзельнічалі ў DDOS-атацы, размешчаны на тэрыторыі еўрапейскі краін, 27% - на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі, 3% - у Азіі.

Пазней, у 11 раніцы, была праведзена яшчэ адна аналагічная атака, аднак дзякуючы раней прынятым дзеянням, яна не паўплывала на працу сайта.

У цяперашні час спробы перапыніць анлайн-шэсьце папярэджаныя. Трансляцыю паглядзелі ўжо больш за 7,5 мільёнаў чалавек.