Зноў штармавое: у Беларусі чакаюць рэзкага пахаладання і навальніц

Рэзка пахаладае ўжо заўтра: начамі чакаюцца замаразкі да -4°С, амаль усюды 12-13 мая пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.
Sputnik

МІНСК, 11 мая - Sputnik. Штармпапярэджанне абвешчана на тэрыторыі ў Беларусі ў бліжэйшыя дні з-за навальніц і начных замаразкаў, паведамілі ў рэспубліканскім гідраметцэнтры.

Раней паведамлялася, што днём 11 мая (у панядзелак) месцамі па паўночным захадзе рэспублікі чакаюцца навальніцы. Сёння будзе воблачна з праясненнямі, раніцай і днём па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаецца вецер да парывістага. Днём будзе +20..+25°С, па поўдні - нават да +27°С.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у Мінску істотных ападкаў не чакаецца, верагоднасць складае ўсяго 5-10%. Днём будзе максімум +22..+24°С, увечары - да +16..+18°С.

«12 мая (аўторак) пачынаючы з паўночна-заходніх раёнаў краіны пахаладае. Папярэджаньне аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве! У ноч на 13 мая (серада) месцамі па рэспубліцы чакаюцца замаразкі да -1..-3°С", - папярэдзілі сіноптыкі, у сувязі з непагаддзю ў краіне аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі.

Паводле прагнозу Белгідраметцэнтра, у аўторак будзе максімум +8..+15°С, ноччу падмарозіць да 0..-2°С. У наступныя два дні дзённыя тэмпературы будуць аналагічнымі, а вось начныя месцамі знізяцца яшчэ мацней - да -4°С. Амаль усюды 12-13 мая пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Згодна з папярэднім прагнозам на Gismeteo.by, адчувальна пацяплее ў рэспубліцы толькі да наступных выхадных: паводле інфармацыі на сёння, у Мінску на тыдні будзе +11..+13°С, а да 23-24 мая пацяплее да +18°С.