Лукашэнка: сітуацыя ў Беларусі сёння з вірусамі цярпімая

Згодна з інфармацыяй прэзідэнта смяротнасць у заходніх краінах ад каронавіруса за суткі перавышае ўсіх памерлых у Беларусі за гэтыя тры месяцы.
Sputnik

МІНСК, 12 мая - Sputnik. Беларускім метадам барацьбы з каронавірусам скарысталіся іншыя дзяржавы, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.

Мінздароўя: медыкам растлумачаць, як налічваюцца надбаўкі за працу ў пандэмію

"Сітуацыя ў Беларусі сёння з вірусамі і іншымі захворваннямі, якіх у нас хапала і хапае, цярпімая. Мы не кажам, што ў нас усё добра, што мы ўжо бога за бараду ўзялі. Не", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Паводле слоў беларускага прэзідэнта, метад барацьбы з каронавірусам, якім карыстаюцца ў рэспубліцы на працягу трох месяцаў, прыносіць свой вынік.

"І гэтым метадам, гэтым шляхам скарысталіся і іншыя дзяржавы", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, у цяперашні час заходнія краіны пачалі паволі адчыняцца, зарабіла эканоміка, у якой занятыя мільёны людзей.

"І ў той час як смяротнасць ў іх за суткі перавышае усіх памерлых (ад хвароб, абцяжараных коронавирусом - Sputnik) у Беларусі за гэтыя тры месяцы", - упэўнены беларускі прэзідэнт.

Адкажуць галавой

Беларускі прэзідэнт таксама адзначыў, што ў краіне працягнуць лячыць людзей і сачыць за развіццём сітуацыі: "Але хачу ў сувязі з тым, што я падняў гэтае пытанне, катэгарычна папярэдзіць, што галавой усё адказваюць за смяротнасць насельніцтва".

Пакуль невядома, калі экспрэс-тэсты на COVID-19 з'явяцца ў аптэках

На думку Аляксандра Лукашэнкі, колькасныя паказчыкі па каронавірусу і пнеўманіі і дынаміка па іх будуць хутка забытыя: "А вось людзі, якія загінулі, якіх мы маглі выратаваць, але не выратавалі - гэта застанецца".

Таму ён запатрабаваў ад міністэрства аховы здароўя і медыцынскіх работнікаў захаваць жыццё людзям. "Я пра гэта ў храме нядаўна казаў, і я гэта бяру на сур'ёзны кантроль", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Праблема нумар адзін

Беларускі прэзідэнт распавёў, што ў рэспубліцы шырока праводзіцца тэсціраванне, у сувязі з чым і фіксуецца большая колькасць выяўленых выпадкаў. Пры гэтым галоўная ўвага павінна надавацца пнеўманіям, і не толькі на фоне каронавіруснай інфекцыі.

"Учора я даў каманду, каб неадкладна прадставілі мне прагноз не па COVID-19 (у нас гэты прагноз ёсць), а па пнеўманіям. Па ўсіх пнеўманіях, у тым ліку ковідных. У нас, і не толькі ў нас, усюды, праблема нумар адзін у лячэнні - гэта пнеўманіі", - прызнаў ён.

Паводле інфармацыі Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі ўжо не назіраецца такога прыросту захворванняў пнеўманіямі, які быў 2 ці 3 тыдні таму.

"Дай бог нам на гэтым узроўні вытрымаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Санаторна-курортнае лячэнне

Пасля чаго выказаўся з нагоды з'яўлення інфармацыі, што ў Гродзенскай вобласці медыкі выпісваюць хворых людзей на далечванне ў санаторыі.

СААЗ: большасць пераносяць COVID-19 у цяжкай форме

"Хачу, каб усе разумелі, у чым сутнасць: мы лечым людзей у шпіталях, і маё непахіснае, жорсткае патрабаванне да Міністэрства аховы здароўя і калектываў бальніц - ні ў якім разе ў інфекцыйных шпіталях не ператрымліваць людзей, якія паправіліся", - растлумачыў сваю пазіцыю прэзідэнт.

Таму што, на яго думку, у інфекцыйных бальніцах людзі адчуваюць псіхалагічны ціск з-за немагчымасці выйсці на вуліцу.

"Таму калі ёсць нармальная дынаміка ў лячэнні непасрэдна ў бальніцы, урачы бачаць, што чалавек сябе нармальна адчувае, мы яго перакладаем на санаторна-курортнае лячэнне", - канстатаваў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што даваў даручэнне накіроўваць такіх людзей у Рэспубліканскую клінічную бальніцу медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне і шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.

Паводле яго слоў, у дадзеным выпадку гаворка ідзе толькі пра далечванне людзей, а не сам працэс лячэння.

Ачаговы метад барацьбы

Беларускі прэзідэнт нагадаў, што частка людзей знаходзіцца пад наглядам у сваіх дамах. У прыватнасці, гэта тычыцца тых, у каго захворванне працякае без сімптомаў, і няма рызыкі, заразіць іншых людзей.

Яшчэ 100 тысяч экспрэс-тэстаў на каронавірус прыбыло ў Беларусь з Кітая

"У Мінску, дапусцім, створана каля 270 брыгад, якія ў сваіх раёнах трымаюць на кантролі пэўную колькасць гэтых людзей. І калі нейкае пагаршэнне, мы неадкладна іх шпіталізуем", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, такім чынам, створана замкнёнае кола, што сябе цалкам апраўдвае: "Як толькі заўважылі, што дзесьці захварэў чалавек, неадкладна пачынаем тэставаць яго кантакты і ізаляваць. Ачаговы метад барацьбы, а не франтальны на ізаляцыю".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў гэтым і "заключаецца асаблівасць сённяшняга лячэння ў Беларусі, і мы да гэтых метадаў прыйшлі паступова".Таму ў рэспубліцы рэагуюць на захворванні, улічваючы сітуацыю, якая складваецца і дадзены падыход ужо прынёс свае вынікі.

"Давайце без істэрыі, спакойна ў гэтым кірунку працаваць. Кадры расстаўлены", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.