МІНСК, 13 мая - Sputnik. Інтэрактыўны анімацыйны серыял "Пад падушкай", створаны пры ўдзеле беларускай студыі Feeling Digital, патрапіў на Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў у французскім Ансі, паведамілі аўтары праекта.
Незвычайны праект выкананы ў фармаце віртуальнай рэальнасці. Гісторыя распавдае пра брату і сястру – Гошу і Юлю, якія ствараюць лялечнага коціка Мармоціка. Казачная цацка будзе дапамагаць адшукаць у казачным сусвеце згубленыя рэчы, надзеі і мары дзяцей, а таксама іх бацькоў.
Акрамя беларускай студыі ў вытворчасці праекта ўдзельнічаюць кампаніі з Расіі і Эстоніі. Рэжысёрам і аўтарам сцэнара выступіў расійскі кінематаграфіст Георгій Маладцоў.
Як паведамілі аўтара праекта, "Пад падушкай" будзе прадстаўлены ў намінацыі Interactive Creations & Transmedia. Сярод прэтындэнтаў на перамогу праекты з Люксембурга, Францыі, Велікабрытаніі, Ганы, ЗША і Канады.
З-за пандэміі каронавіруса ўсе пітчынгі фестываля будуць праходзіць у анлайн-фармаце з 16 па 18 чэрвеня, а пераможцаў у кожнай намінацыі арганізатары абяцаюць назваць 19 чэрвеня.