Улады абароняць правы кліентаў банкаў і ламбардаў

У рэспубліцы неўзабаве можа быць створаны Цэнтр па абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг - мяркуецца, што ён будзе некамерцыйным.
Sputnik

МІНСК, 13 мая - Sputnik. Правы спажыўцоў фінансавых паслуг прапануецца замацаваць папраўкамі ў закон "Аб абароне правоў спажыўцоў", праект дакумента ўжо вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Fitch зрабіла негатыўны прагноз для банкаў Беларусі

З мэтай абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг, то бок кліентаў банкаў, ламбардаў, лізінгавых і іншых арганізацый, улады прапануюць унесці карэктывы ў шэраг нарматыўна-прававых актаў, у тым ліку - і ў закон ад 9 студзеня 2002 года № 90 "Аб абароне правоў спажыўцоў ".

"Аналіз артыкулаў закона ("Аб абароне правоў спажыўцоў"- Sputnik) паказаў, што ў ім прадугледжана шмат нюансаў адносна сферы гандлю і прадастаўлення паслуг насельніцтву. Разам з тым існуючыя падыходы абароны правоў спажыўцоў не ўлічваюць спецыфіку дзейнасці на фінансавым рынку. Фінансавыя паслугі з'яўляюцца відам паслуг, якія па сваім характары аб'ектыўна з'яўляюцца больш складанымі ў параўнанні з іншымі працамі, паслугамі", - гаворыцца ў абгрунтаванні да праекту дакумента.

Як адзначаецца ў абгрунтаванні, "дзейнасць у галіне фінансавых паслуг мяркуе наяўнасць спецыфічных ведаў і кваліфікацыі".

"Спажывец не заўсёды належным чынам можа прааналізаваць наяўную інфармацыю, можа не ўсведамляць рызыкі, а часцяком і ўласную адказнасць, звязаныя з ажыццяўленнем тых ці іншых фінансавых аперацый. У сувязі з гэтым неабходна стварыць эфектыўныя інстытуты і прававыя механізмы абароны грамадзян (спажыўцоў), якія з'яўляюцца бокам пры атрыманні імі спецыфічнага віду паслуг, - фінансавых", - гаворыцца ў абгрунтаванні.

Мяркуецца, што стварэнне такіх інстытутаў і механізмаў будзе, з аднаго боку, спрыяць выяўленню і рэалізацыі эканамічных інтарэсаў спажыўцоў, а з другога - павысіць давер да фінансавай сферы і стане асновай для развіцця рынку.

У выпадку прыняцця паправак у заканадаўства ў Беларусі будзе створаны Цэнтр па абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг. Мяркуецца, што гэта будзе некамерцыйная арганізацыя, якая будзе разглядаць скаргі спажыўцоў і вырашаць спрэчныя моманты з гульцамі на фінансавым рынку.

Правы кліентаў фінансавых арганізацый сёння абароненыя ў рамках Грамадзянскага і Банкаўскага кодэксаў, а таксама іншых заканадаўчых актаў. Пры гэтым спецыяльнага заканадаўства, якое рэгулюе пытанні абароны правоў спажыўцоў фінпаслуг, у рэспубліцы няма.