МІНСК, 14 мая - Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі прыняў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп 10 прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, у бліжэйшы час па іх будуць прыняты рашэнні.
На мінулым тыдні была зацверджана дата правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі - 9 жніўня 2020 года, і з 8 мая ў краіне, па сутнасці, пачалася выбарчая кампанія. Быў зацверджаны каляндарны план, у адпаведнасці з якім з 11 мая пачалося прадстаўленне ў ЦВК дакументаў, неабходных для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты.
Як сведчаць звесткі, размешчаныя на сайце Цэнтрвыбаркама, да раніцы 14 мая ў ЦВК пададзены заявы аб рэгістрацыі 10 ініцыятыўных груп грамадзян. Усе 10 заявілі пра сябе, як пра асоб, якія маюць намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты.
Сярод тых, хто мае прэзідэнцкія амбіцыі, чатыры жанчыны.
Што ж тычыцца сацыяльнага статусу тых, хто збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы ў гэтым годзе, сярод іх ёсць фермер, інжынер-дызайнер, аперацыйная санітарка, рамеснік, некалькі індывідуальных прадпрымальнікаў і беспрацоўных.
Раней гэтыя грамадзяне ў прэзідэнцкіх кампаніях не ўдзельнічалі. Яшчэ ёсць два дні на падачу дакументаў у ЦВК.
Кандыдаты ў прэзідэнты павінны сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку свайго вылучэння. Збор подпісаў ажыццяўляецца членамі ініцыятыўных груп.
У ЦВК адзначылі, што ў адпаведнасці з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбарчай кампаніі падаваць дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўных груп можна па 15 мая ўключна.