МІНСК, 14 мая - Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Малдова адзначае сёння пяцігадовы юбілей.
Sputnik Малдова выйшаў у анлайн роўна пяць гадоў таму - 14 мая 2015 года.
"Запускаць новы праект ва ўмовах медыярынку, які склаўся, зусім няпроста, але рэдакцыя паспяхова справілася з гэтай задачай. Яркі, дынамічны дызайн, новыя фарматы і свой погляд на падзеі дазволілі рэсурсу хутка увайсці ў лік лідараў. Працуючы ў Маскве, было вельмі цікава сачыць за тым, як актыўна развіваецца і прасоўваецца праект у Малдове, як у Sputnik Малдова ўзнікаюць свае праекты - Школа інавацыйнай журналістыкі, конкурс ПЕРСПЕКТЫВА, сайт Sputnik Moldova-România і іншыя. Працаваць у Кішынёве - яшчэ цікавей. Паўгода з выдатнай камандай палёт нармальны!" - выказалася кіраўнік Sputnik Малдова Марына Перакростава.
Інфармацыйнае агенцтва і радыё атрымлівае шмат віншаванняў. Сярод тых, хто адзначыў працу журналістаў, - і прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон.
"Віншую калектыў Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Малдова з пяцігоддзем! Вынікі, якіх вы дамагліся, разнастайнасць фарматаў і якасць падачы інфармацыі - ўражваюць і выклікаюць павагу. Жадаю ўсяму калектыву Sputnik Малдова поспехаў у дзейнасці і новых прафесійных дасягненняў!" - пажадаў Дадон.
Сёння Sputnik Малдова займае лідзіруючае месца сярод усіх анлайн-СМІ краіны. Доля аўдыторыі партала дасягае 38%, гэта значыць кожны трэці карыстальнік інтэрнэту ў краіне звяртаецца да Sputnik Малдова і давярае працы агенцтва.
Sputnik Беларусь віншуе калег з Малдовы і жадае ім далейшых поспехаў!