Белнафтахім: плануем развіваць альтэрнатыўныя танкерныя пастаўкі нафты

Альтэрнатыўныя танкерныя пастаўкі дазваляюць забяспечваць энергетычную бяспеку і зніжаюць залежнасць Беларусі, лічаць у "Белнафтахіме".
Sputnik

МІНСК, 16 мая - Sputnik. Альтэрнатыўныя танкерныя пастаўкі нафты плануецца развіваць у Беларусі, пра гэта прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка паведаміў у суботу ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

ЗША пачынаюць пастаўкі нафты ў Беларусь

Першы чыгуначны састаў з нафтай ад нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco прыбыў на НПЗ "Нафтан" у Наваполацку.

"Гэта першыя 60 цыстэрнаў, завод прыступае да перапрацоўцы гэтай нафты. Альтэрнатыўныя крыніцы ў нас у апошні час развіваюцца вельмі ўдала. Мы працуем ужо з партнёрамі з Нарвегіі, Саудаўскай Аравіі, Азербайджана і Амерыкі", - адзначыў Цішчанка.

Паводле яго слоў, у Беларусі плануецца прадоўжыць развіваць танкерныя пастаўкі: яны складаюць вялікую частку ад агульнага аб'ёму альтэрнатыўных паставак.

"Альтэрнатыўныя пастаўкі танкерныя мы будзем працягваць развіваць (...). Гэтыя пастаўкі дазваляюць нам забяспечваць, у першую чаргу, энергетычную бяспеку і зніжаюць залежнасць ад манатонных пастаўшчыкоў", - адзначыў Аляксандр Цішчанка.

Раней паведамлялася, што на "Нафтан" паступіць 177 тысячаў тон арабскай нафты. У пятніцу таксама стала вядома, што Злучаныя Штаты Амерыкі пачынаюць пастаўкі "чорнага золата" ў Беларусь пасля дасягнутых дамоўленасцяў на сустрэчы Дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа і Аляксандра Лукашэнкі ў лютым 2020 года.