Май - час вялікіх клопатаў для гаспадароў. Асабліва цяжка гэтай парой прыходзіцца вясковай гаспадыні, бо ад пасаджанай своечасова агародніны залежыць яе будучы ўраджай. Нездарма нашы продкі казалі, што "вясновы дзень год корміць".
3 снежня 2018, 10:24
Калісці ў народзе верылі, што звароты да апекуноў палявых работ Барыса Кажалупа, Івана Доўгага, Арыны Расадніцы, Святога Пахома і іншых святых, пазначаных у маі ў народным календары, дапамогуць у працы і паспрыяюць яе плённасці.
Сяўбе кожнай сельскагаспадарчай культуры адпавядаў пэўны прысвятак. Напрыклад, за высадку расады адказвала Арына Расадніца (18 мая), за авёс – Антоній (20 мая), за моркву, рэдзьку, гарбузы, агуркі – Іван Веснавы або Іван Доўгі (21 мая).
У Лельчыцкім раёне казалі: "Гуркі сеем, гарбузы, штоб доўгія булі, бо то ж Доўгі Іван". За добры ўраджай агуркоў адказваў і Пахом (28 мая). Паўсюдна па Беларусі казалі: "Сей агуркі на Пахом, то будзеш насіць мяхом".
Не прапускалі і дні, калі агароднымі працамі займацца было нельга. Напрыклад, чацвёртая пасля Вялікадня пераплаўная або градавая серада лічылася небяспечнай. Назва яе звязана з Божай Маці, якая па царкоўнай легендзе ў гэты дзень пераплывала раку. У Лельчыцкім раёне стараліся не палоць, каб градам поле не пабіла, у Столінскім – баяліся, каб не заліў поле дождж, у Мазырскім – каб не застала бура на рацэ. Дазвалялася толькі садзіць цыбулю, каб яна была горкай. У наступны пасля градавой серады дзень пачынаўся Пераплаўны або Чарвівы тыдзень і на Шуміліншчыне ў гэты дзень нічога не садзілі і не сеялі, каб не з’елі чэрві.
Сярод апекуноў палявых работ асабліва вылучаецца Барыс Кажалуп, якога ўшаноўвалі 15 мая. У валачобных песнях Барыс ляды паліць, зямлю грэе, ячмень, бабы сее, па межах ходзіць, поле дзеліць, збожжа высіць і засяе бульбу. Такім чынам, можна вызначыць час, калі продкі пачыналі сеяць бульбу.
Да пасадкі бульбы ў беларусаў было асаблівае стаўленне. Нездарма на нашых тэрыторыях яе дагэтуль называюць другім хлебам, а ў нацыянальнай кухне складана пералічыць пэўную колькасць страў з гэтым карняплодам.
На Беларусі бульбу пачынаюць садзіць у залежнасці ад таго наколькі прагрэлася глеба. Для паспяховай пасадкі бульбы тэмпература ў лунцы павінна быць каля 8 градусаў.
Народныя традыцыі і прыкметы
29 кастрычніка 2018, 15:58
Старыя людзі казалі, што зямля гатова тады, калі на ёй не халодна сядзець у тонкай сукенцы і рукам камфортна. Звычайна сеяць пачыналі, калі кветніела чаромха і добрым лічылася, каб сяўба трапіла на поўню, бо гэта самы спрыяльны для сяўбы час.
Садзячы першую бульбіну гаспадыня прыгаворвала: "Расці мая бульбачка круглая і гладкая, як поўня і каб у баразне было поўна". З гэтай жа прычыны ў Ляхавіцкім раёне разагнаўшы першую баразну гаспадыня сімвалічна клала ў яе сякеру, каб будучы ураджай быў такі вялікі, што аж разгортваў бы зямлю, як сякерай секануць.
Вядома ж цяпер часта можна пачуць спрэчкі пра тое ці варта сеяць бульбу на прысядзібных памерках, калі яе даволі лёгка ўвосені набыць на кірмашах, але ўсё ж многія працягваюць яе вырошчваць, кажучы, што "сваім гарбом здабытая смачнейшая".
Вось як адбываўся гэты працэс на Палессі ў канцы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя, апісаны этнографам Чаславам Пяткевічам ў кнізе "Рэчыцкае Палессе".
"Бульбу садзяць пад соху, у кожную боразну або чэраз боразну... калі земля пацяплее, бо ў халоднай папухне, покуль зыйдзе. За сахой ідзе жанчына з каробкай напоўненай клубнямі і кідае іх у баразну на адлегласці 30 см адзін ад аднаго па адным ці больш у залежнасці ад велічыні; наступны заход сахі гэту баразну закрывае".
А вось як у народзе вызначалі стан пасеваў у дачыненні бульбы.
Пра лёгкае выкананне якой-небудзь справы звычайна кажуць : "Разабрацца, як повар з бульбай". Магчыма, і слушная прымаўка, калі яна тычыцца пачышчанай і зваранай у вадзе бульбы. Што ж тычыцца астатніх страў прыгатаваных з гэтай гародніны, то любы повар скажа, што каб страва з бульбы атрымалася смачнай, трэба прыкласці да яе не толькі рукі, але і веды, розум, сэрца.
Піражкі бульбяныя з грыбамі
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Абабраную бульбу зварыць, падсушыць, патаўчы, дадаць лыжку масла, 1 яйка, старанна вымешаць. Вараныя грыбы дробна пасячы, перамяшаць з нашаткаванай падсмажанай цыбуляй, соллю і перцам.
З бульбянай масы сфарміраваць невялікія шарыкі і распляскаць іх, на сярэдзіну кожнага пакласці фарш, краі зашчыпаць. Абмакнуць піражкі ў яйка, укачаць у сухары і абсмажыць у разагрэтым на патэльні масле.