МІНСК, 24 мая - Sputnik. Колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у Расіі за суткі ўзрасла на 8 599, паведамілі ў нядзелю ў аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруса. Прырост стаў самым нізкім з 1 мая.
Пры гэтым у 3 777 тых, хто заразіўся (гэта 43,9 працэнта ад колькасці новых выпадкаў), няма сімптомаў, удакладнілі ў штабе.
Такім чынам, прырост за суткі склаў рэкордна нізкія 2,6 працэнта, днём раней гэты паказчык быў на ўзроўні 2,9 працэнта.
Усяго цяпер у Расіі пацверджана 344 481 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. З іх 227 641 - так званыя актыўныя выпадкі, у тым ліку 112 080 - у Маскве.
Паправіліся 113 299 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, за суткі выпісаныя 5 363 чалавекі.