Выбары-2020: у цэнтры Мінска прайшоў першы масавы пікет

Мерапрыемства ля цэнтральнага сталічнага рынку працягваецца некалькі гадзін - людзі актыўна пакідаюць подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.
Sputnik

МІНСК, 24 мая - Sputnik. Першы масавы пікет у рамках кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі праходзіць у нядзелю ў Мінску, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты пачаўся ў Беларусі 21 мая. Ініцыятыўныя групы павінны сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі сваіх прэтэндэнтаў.

Выбары-2020: у цэнтры Мінска прайшоў першы масавы пікет

У нядзелю на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску прайшоў першы масавы пікет па зборы подпісаў. Падтрымаць тут можна было Святлану Ціханоўскую, Вольгу Кавалькову, а таксама Уладзіміра Няпомняшчых.

Пікет працягваецца ўжо некалькі гадзін, прыйшлі падтрымаць сваіх прэтэндэнтаў некалькі сотняў чалавек, якія пакідаюць подпісы ў рамках гэтай кампаніі.

Выбары-2020: у цэнтры Мінска прайшоў першы масавы пікет

У гэтыя выхадныя подпісы пачалі збіраць і іншыя прэтэндэнты, аднак пакуль масавых мерапрыемстваў яны не праводзілі.

Нагадаем, ЦВК Беларусі зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты:

1. Аляксандр Лукашэнка

2. Алег Гайдукевіч

3. Юрый Ганцэвіч

4. Уладзімір Няпомняшчых

5. Наталля Кісель

6. Віктар Бабарыка

7. Валерый Цапкала

8. Сяргей Чэрачэнь

9. Ганна Канапацкая

10. Вольга Кавалькова

11. Андрэй Дзмітрыеў

12. Святлана Ціханоўская

13. Аляксандр Таболіч

14. Юрась Губарэвіч

15. Мікалай Казлоў

Выбары-2020: у цэнтры Мінска прайшоў першы масавы пікет

Выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 9 жніўня.