Эпідэмія каронавіруса ставіць перад грамадствам шмат сур'ёзных пытанняў, у тым ліку і ў сферы адукацыі: як бяспечна правесці выпускныя экзамены ў 9 і 11 класах, калі і як арганізаваць ўступную кампанію. Адносіны да таго розныя, бо неабходна ўзаемапрымальнае рашэнне: гаворка пра здароўе дзяцей і выкладчыкаў. Пасля шматлікіх зваротаў у органы ўлады розных узроўняў, незалежны педагог Яўген Лівянт і дзіцячая пісьменніца Яўгенія Пастэрнак вырашылі выступіць у СМІ і расказаць пра пэтыцыі, у якой яны заклікаюць грамадскасць падтрымаць ідэю адмяніць школьныя экзамены і перанесці ўступную кампанію на больш позні час.
"Нашы актыўныя публічныя дзеянні ацэньваю як жэст адчаю. Прынамсі, для таго, каб самім сабе пасля сказаць: мы спрабавалі рабіць усё, што маглі. Ужо больш за месяц мы з калегамі стукаліся ва ўсе інстанцыі, імкнучыся пазбягаць залішняй публічнасці і эмацыйнасці. Калі зразумелі, што не дастукаліся, вырашылі звярнуцца з петыцыяй, якую на дадзены момант падпісалі 7,6 тысячы чалавек", - сказаў Лівянт.
На думку Яўгеніі Пастэрнак, абапіраючыся на дадзеныя статыстыкі і ўлічваючы асаблівасці распаўсюджвання інфекцыі, прыйшоў час цвярозых рашэнняў, якія былі б максімальна адэкватныя бягучай сітуацыі "без ашуканства".
Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам пісьменніцы Яўгеніі Пастэрнак і незалежнага педагога Яўгена Ливянта глядзіце на Sputnik Беларусь.